За родную мову ў баранавіцкіх школах змагаюцца праз Генеральную пракуратуру

Источник материала:  
13.03.2015 09:28 — Новости Общества
Фота: Віктар Сырыца
Бацькі вучаніц былога беларускамоўнага класа рыхтуюць паўторны зварот Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь, піша Intex-press.

Таццяна і Алег Малашчанкі, Антаніна і Васіль Філіпчыкі, чые дзеці чатыры гады навучаліся ў беларускамоўным класе, не задаволены тым, што папярэдні іх зварот у Генеральную пракуратуру быў перанакіраваны ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У бліжэйшы час яны плануюць звярнуцца да генеральнага пракурора паўторна. Бацькі спадзяюцца, што калі-небудзь іх дзеці ўсё ж будуць вучыцца на роднай мове.

На думку Таццяны Малашчанкі, Генеральная пракуратура папярэдні зварот разгледзела павярхоўна. У Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь бацькам прапанавалі перавесці дзяцей у Жамчужненскую СШ, дзе ёсць беларускамоўны клас.

- Я не супраць Жамчужненскай школы, - адзначыла Intex-press Таццяна Малашчанка. - Там цудоỹны калектыỹ, але ж мы жывем у горадзе, дзе ёсць мастацкая і музычная школы. Чаму мы павінны вазіць дзяцей у вёску?

Таццяна лічыць, што яны ідуць інтэлігентным шляхам змагання, які, на жаль, пакуль не дае ніякіх вынікаỹ.

- Цяпер нашы дзеці проста ўцягнуты ў рускамоўнае навучанне, -
скардзіцца Таццяна. - На жаль, стаўленне да роднай мовы ў нас дрэннае.

Таццяна Малашчанка лічыць, што вельмі складана дамагацца беларускамоўнага навучання ў меншасці, "у ізаляцыі". Яна ўпэўнена, што калі б да іх з Філіпчыкамі далучыліся больш людзей, вынік быў бы лепшым.

- Загадалі б зверху - і ўсё было б зусім па-іншаму. Калі б беларуса прымусілі быць беларусам, то атрымаўся б цудоўны беларус, -
лічыць Таццяна.

Чытайце таксама:

В Барановичах столкнулись автомобиль "Пежо" и городской автобус
В Барановичах закрылись магазины "Родная сторона": их передают новому владельцу
В Барановичском районе у пенсионера забрали 2,5 млн рублей, угрожая ему ножом
←Проводники поезда "Минск-Киев" везли в Украину радиодетали на сумму около 6 тысяч долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика