Мінчукоў заклікаюць станавіцца донарамі не за грошы

Источник материала:  
07.03.2015 17:41 — Новости Общества

У Мінску пачала працаваць грамадская ініцыятыва "Крывічы", якая скіравана на папулярызацыю донарства ва ўсёй краіне. Прадстаўнікі кампаніі хочуць дамагчыся, каб моладзь здавала кроў не за грошы, а за ідэю.




Арганізаітары ініцыятывы адзначаюць, што зараз донарам плацяць за кроў і яе кампаненты. Таму, дзеля грошаў, у пункты здачы крыві прыходзяць і не зусім здаровыя людзі.

Яшчэ адна праблема ў тым, што донары - гэта ў асноўным людзі 40-50 гадоў.

Актывісты заклікаюць моладзь станавіцца донарамі, каб, уратаваць жыццё яшчэ не аднаму чалавеку.

А каб дапамога хворым была яшчэ больш эфектыўнай, арганізатары кампаніі заклікаюць рабіць гэта безкаштоўна. Маўляў, гэтыя грошы можна было б патраціць на набыццё неабходнага абсталявання, на новыя тэст-сістэмы для абследвання атрыманай крыві, што дазволіць пазбавіцца ад усіх пагрозаў нядобрасумленнага донарства.

Назва кампаніі таксама выбрана не выпадкова. Гэтагістарычная назва "Крывічы" па адной з версій паходзіць ад слова "крэўныя" - блізкія па крыві. Таму можна сказаць, што, дзякуючы донарам крыві, мы ўсе ізноў у некім сэнсе становімся крывічамі - у кожнага донара сапраўды з'яўляецца колькі новых крэўных сваякоў, якія абавязаны яму жыццём.

Арганізатарамі добрай справы выступілі беларускі Чырвоны крыж і грамадскае аб'яднанне "Будзьма беларусамі!"

Усю інфармацыю для донараў і для тых, хто проста хоча дапамагчы праекту, можна знайсці на сайце кампаніі і ў групах у сацыяльных сетках.

krivichy.org

facebook.com/krivichy

vk.com/krivichy
←В Минском районе мужчина пытался покончить с собой путем самосожжения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика