Рынкі ў Гродне ўсё яшчэ пустыя: гандляры не выходзяць на працу
06.03.2015 11:32
—
Новости Общества
Прадпрымальнікі у Гродне чакаюць новага ўказу, не выходзяць на працу і пакуль не плацяць падаткі. Слонімскія гандляры напісалі зварот да кіраўніцтва раёну і патрабуюць сустрэчы з уладамі.
У чацвер пераважная большасць гродзенскіх прадпрымальнікаў не выйшла працаваць на рынкі. Дзе-нідзе адзінкі гандляроў расклалі тавар - праўда, пераважна гэта тыя, хто гандлюе беларускім таварам і мае ўсе належныя дакументы.
Спадарыня Таццяна кажа мне, што пакуль дакладна ніхто не ведае, які будзе новы ўказ аб іхняй працы. Ходзяць толькі розныя чуткі. Асабліва палохае тое, што нібыта падвысяць падаткі ў разы, а прадпрымальнікі нават пры цяперашніх выплатах не могуць утрымліваць бізнес. Найболей, паводле яе, палохае тое, што ніхто нічога не кажа.
- Стварылі такія ўмовы, што немагчыма працаваць. Вось паглядзіце, якія падаткі мы ўжо цяпер плацім. Страхавыя ўзносы складаюць 735 тысяч у месяц. Падаткі - 2 мільёны 800 тысяч - гэта на адзенне, а на абутак там яшчэ даражэй. Дадайце арэнду. А гандлю зусім няма. У мяне за месяц прададзена 16 адзінак тавару, і я зарабіла 1 мільён 430 тысяч. Я нават не вярнула тыя грошы, якія ўклала. А заробкі якія ў людзей? Мы вось шукалі ў інтэрнэце - 2 мільёны 100 тысяч - 2 мільёны 400 тысяч. Заплаці за кватэру - і за што жыць, і як жыць?
Побач з намі праходзіць прадпрымальнік і распавядае апошнія чуткі. Маўляў, сёння-заўтра апублікуюць новы ўказ, на выходныя выйдуць усе працаваць. Падатак падымуць да 5 мільёнаў, і ніхто да дакументаў чапляцца не будзе.
- І вось калі людзям будзе выгадна, то яны будуць працаваць, а калі не, то і не будуць. А значыць пачнецца працэс банкруцтва. Паводле маіх назіранняў, гэта можа быць ужо альбо ў маі, альбо летам.
Спадар тлумачыць гэта тым, што грошай у пакупнікоў вобмаль, і таму прадпрымальнікі не змогуць сплачваць нават цяперашнія падаткі.
Прадпрымальнік спадар Юры кажа мне, што працэс прыняцця новага ўказу зацягнуўся, а гэта, паводле яго, можа азначаць толькі тое, што ўмовы для іхняй працы паводле новага ўказу, хутчэй за ўсё, будуць неспрыяльныя. Ён раіць лідарам прадпрымальніцкага руху ў Мінску ў панядзелак ісці ў Адміністрацыю прэзідэнта і несці свае прапановы ў новы ўказ.
А вось у Слоніме прадпрымальнікі, не дачакаўшыся новага ўказу, не сталі плаціць падаткі, выходзіць на працу, а ў чацвер сабралі сход і напісалі зварот да кіраўніцтва раёну. Паводле актывіста прадпрымальніцкага руху, спадара Віктара, тое, што падатак збіраюцца падвысіць удвая, іх не задавальняе, таму яны ўносяць свае прапановы на мясцовым узроўні. Кажа спадар Віктар:
- Мы прапаноўваем знізіць каэфіцыент адзінага падатку да 1,5%, не дапусціць падвышэння каэфіцыенту па падатку на дабаўленую вартасць, не дапусціць падвышэння ставак арэнднай платы і арганізаваць сустрэчу прадпрымальнікаў з кіраўніцтвам раёну.

На ніжняй пляцоўцы рынку "Цэнтральны" ў Гродне гандлюе адна спадарыня. Кажа, што ў яе беларускі тавар і прыйшла яна сёння толькі таму, што мела ад людзей канкрэтную замову.