У Глыбокім з'явіўся музей хлеба
02.03.2015 10:58
—
Новости Общества
На Глыбоцкім хлебазаводзе адкрыўся музей "Дарога хлеба", піша раённая газета "Веснік Глыбоччыны".
Экспазіцыя распавядае пра шлях, які праходзіць бохан: ад праросшага зярнятка на полі да пасадкі ў печ, дэманструе посуд, прылады працы, якія прымянялі нашы продкі для выпечкі хлеба, знаёміць з гісторыяй прадпрыемства і развіццём хлебапякарнай індустрыі.
Завадчанам дапамаглі супрацоўнікі былой Вярхнянскай школы - яны перадалі цікавыя экспанаты. А ідэя стварэння такой экспазіцыі прыйшла дырэктару хлебазавода Алегу Толкачу падчас вандроўкі ў Латвію, дзе ён наведаў музей хлеба.
![]() |
Фота: "Веснік Глыбоччыны" |