"Мова TUT" пра мужчынскія "штучкі": зброя, забавы, аўто. - Ужо ў сераду
23.02.2015 10:50
—
Новости Общества
Актыўнымі партнёрамі клуба стала каманда праекта Шукай.BY, якая ў займальнай, гульнёвай форме бярэцца за навучанне беларускай. Заўсёднага партнёра клуба - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт - на гэтай сустрэчы прадставіць кіраўнік рыцарскага клуба гістарычнага факультэта БДУ.
Мастацкую частку сустрэчы забяспечыць мастак, даследчык-энтузіяст, які спецыялізуецца на зброі войску Вялікага Княства Літоўскага.
У клуба "Мова TUT" з'явіўся сталы партнёр, спецыялісты якога будуць апекавацца дзеткамі. Гэта Міжнародны адукацыйны клуб Global Child. Супраца з "Мовай TUT" - адзін з крокаў у межах святкавання 5-годдзя кампаніі.
Запрашаем далучыцца. 25 лютага, 19.00, Галерэя TUT.BY, праспект Дзяржынскага, 57, станцыя метро Міхалова, БЦ "Амега Таўэр", 9 паверх. Уваход вольны!
Усе пытанні, што да працы клуба, дасылайце на mova@tutby.com.
Парнёры праекта "Мова TUT":
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Шукай.BY |
Міжнародны адукацыйны клуб Global Child