17-гадовы падлетак у Івянцы двойчы абакраў дом сваёй дзяўчыны

Источник материала:  
28.01.2015 16:13 — Новости Общества
Фото: www.liveinternet.ru
Пра здарэнне распавёў следчы РАСК Валожынскага РАУС Ілля Глінскі.

17-гадовы падлетак прыехаў з Клецкага раёна ў Івянец да знаёмай дзяўчыны ў кастрычніку мінулага года. Пераначаваў у доме новай знаёмай. За вечар агледзеўся, што сям’я жыве добра, спытаўся ў дзяўчыны, дзе яны хаваюць ключы. На раніцу вярнуўся ў дом, скарыстаўся схаваным ключом і скраў тысячу долараў ЗША і два мільёны беларускіх рублёў.

А 10 студзеня бягучага года хлопец яшчэ раз наведаўся да дзяўчыны. Пасля гэтага візіту ў сям’і зноў знікла вялікая сума грошай.

Супраць хлопца ўзбудзілі крымінальную справу.
←Информация о наличии опасных химических веществ в товарах и продуктах станет доступна белорусам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика