Мова TUT. Паслясвяточная сустрэча клуба ўжо заўтра. У праграме рокавыя хіты ад дзіцячага хора
13.01.2015 15:57
—
Новости Общества
Першая сустрэча моўнага клуба "Мова TUT" адбудзецца на Стары Новы год 14 студзеня ў Галерэі TUT.BY. Мы запрашаем удзельнікаў да абмеркавання святаў, падарункаў, святочных эмоцыяў і зімовых карцінаў.
Шмат практычных заняткаў і цікавы агляд карцін беларускіх мастакоў на зімовую тэму, - гэта тое, што чакае вас на першай сустрэчы. Дзіцячы хор "Рада" пад кіраўніцтвам Ірэны Катвіцкай прэзентуе ўжывую супольны праект з TUT.BY "неДзіцячыя песні".
Запрашаем усіх ахвотных у сераду, 14-га студзеня, стартуем а 19-й у офісе TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх). Уваход вольны!
Дадатковыя пытанні можна накіраваць на адрас: mova@tutby.com.
Наступныя "зімовыя" сустрэчы клуба адбудуцца 28 студзеня, а таксама 11 і 25 лютага.