У Пружанскім раёне былую сталоўку пераўтварылі ў савецкае кафэ

Источник материала:  
13.01.2015 11:15 — Новости Общества
Незвычайнае кафэ адкрылася ў вёсцы Крыніца. Па ідэі, прапанаванай старшынёй райспажыўтаварыства Д.П.Карпеем, капітальны рамонт памяшкання былой сталоўкі поўнасцю змяніў яе інтэр'ер. Цяпер наведвальнікі кафэ нібыта вяртаюцца ў гады Савецкага Саюза: пра мінулую эпоху нагадвае афармленне асноўнага і банкетнага залаў.






Адразу кідаюцца ў вочы сцягі і гербы ўсіх саюзных рэспублік СССР, а замест пано на сценах - старонкі газет "Правда" і "Известия", якія чыталі практычна ў кожнай савецкай сям"і. Нават на стэлажы са спіртнымі напоямі красуецца лозунг, які памятае кожны, хто жыў у Савецкім Саюзе, - "Цвярозасць - норма жыцця".




Такую ідэю падказала блізкасць да Крыніцы гістарычнай мясціны савецкай эпохі - рэзідэнцыі ў Віскулях, дзе ў 1991-м была падпісана дамова аб ліквідацыі вялікай краіны. Гэты момант увасоблены на фотаздымку ў банкетнай зале. Сама зала аформлена ў стылі паляўнічай сядзібы, але побач з паляўнічымі трафеямі тут вісяць партрэты правадыроў і генеральных сакратароў КПСС.
←Прогноз погоды на 14 января: кратковременные осадки и порывистый ветер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика