Добрая традыцыя TUT.BY: дзіва для рэкламшчыкаў, калядоўшчыкі ў танку ды паўсюдныя танцы

Источник материала:  
13.01.2015 10:58 — Новости Общества
Беларускі партал TUT.BY не здраджвае сваёй традцыі і трэці год запар напярэдадні Старога Новага года выправіўся калядаваць. Ачольваў калядную працэсію заснавальнік партала Юры Зісер. Яго Дзеда яшчэ і з каляднай зоркай у руках нікога не пакідае абыякавым. Пільнуе выкананне традыцыі і дапамагае ў стварэнні святочнага настрою вандроўны аркестр Vuraj.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (41.51 МБ)

Сёлета TUT.BY-еўская каляда наведалася ў рэкламнае агенцтва "Гепта", дзе ягоны кіраўнік Аляксандр Васілевіч бадзёрымі танцамі панядзелкавай раніцай здзівіў не толькі сурацоўнікаў і калядоўшчыкаў, але, здавалася, і самога сябе.










Далей мы рушылі да калег і партнёраў у інфармацыйную кампанію "БелаПАН". Два гады таму, пабачыўшы Каляду TUT.BY, там сказалі, што гэта не сюрпрыз для іх, . Сёлета шоку не было. І калегі-журналісты сталіся адзінымі, хто змог выканаць абуджальную прымаўку для казы і знайшлі для "памерлай" жывёліны каўбасу.








Аўтары самай гучнай здзелкі мінулага года – распрацоўшчыкі мабільных калядзе здзівіліся не менш за астатніх, але здрадзіць сабе не змаглі: спачатку супрацоўнікі мінскага офіса зафіксавалі ўсю святочную дзею на мабільныя тэлефоны, а ўжо пасля далучыліся да спеваў з калядоўшчыкамі.












Нашыя партнёры ў кампаніі МТС вырашылі падзяліць сваё каляднае свята разам са сваімі кліентамі і запрасілі калядоўшчыкаў у залу абслугоўвання кліентаў. Дасягнуць шокавага эфекту не ўдалося, але здзіўленне было. Сарамлівыя наведвальнікі да карагодаў далучаліся неахвотна, але, як людзі ХХІ стагоддзя, знялі ролікі на свае тэлефоны.












Фінальную кропку ў сёлетнім калядаванні TUT.BY і Vuraj было вырашана паставіць у офісе ці не самай знакамітай беларускай кампаніі Wargaming, якая праславілася на ўвесь мір гульнёй World Of Tanks. І тут ініцыятыву калядоўнікаў перахапіў генеральны дырэктар кампаніі "Game Stream" Віктар Навачадаў. Ён арганізаваў экскурсію па офісе кампаніі, пазнаёміў з супрацоўнікамі і нават усадзіў калядоўшчыкаў у сапраўдны танк МС-1, каторы стаіць у холле кампаніі.










Юры Зісер і Віктар Навачадаў (у цэнтры) у калядным карагодзе

Нягледзячы на трохгадовы досвед, дзівіцца і калядоўшчыкі, і калядоўшчыкамі не перастаюць. Але год ад года ўсё менш пытанняў узнікае з тым, як каляду сустракаць, чым ажыўляць казу і навошта мы гэта робім. Цешымся тым, што ўсё ахвотней калядкам падпяваюць і ўсё ахвотней танчаць з казой і мішкам. Бо вядома, што

Дзе каза топ-топ
Там жыта сем коп
Дзе каза рагом
Там жыта стагом.


Са старым Новым годам, сябры! Дабра і радасці!


Накалядаванае
←На Крещение гродненцев напоят чаем и накормят солдатской кашей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика