Пяць шматкватэрных дамоў пабудуюць у Маладзечне
06.01.2015 16:49
—
Новости Общества

Дамы будуць мець 4-5 паверхаў, а таксама блокі абслугоўвання. Праектная дакументацыя на гэтыя аб'екты праходзіць дзяржаўную экспертызу. Пасля яе завяршэння будзе праведзены тэндар, у ходзе якога вызначыцца арганізацыя-падрадчык будаўніцтва.
Цяпер спецыялісты ААТ "Спецбудмеханізацыя" вядуць падрыхтоўчыя работы на пляцоўцы. Будаўнікі павінны пракласці інжынерныя сеткі. Адпаведная інжынерная інфраструктура будзе створана на працягу 6 месяцаў.