МоваTUT. У сераду рыхтуемся да Калядаў: дарослым - песні і танцы, дзецям - стварэнне цацак
15.12.2014 12:49
—
Новости Общества
На наступнай сустрэчы моўнага клуба "МоваTUT" набліжаем Каляды разам з этна-фольк гуртом Guda і школай Традыцыйнага мастацтва. Моўны занятак правядзе магістрант БДУ Наталля Карбалевіч і культуролаг Сяргей Санько. Спецыялісты дзіцячага цэнтра "Нобі" будуць ствараць цацкі разам з дзеткамі клуба.
Ужо ў сераду, 17 снежня ў Галерэі TUT.BY будуць танцы, спевы і калядная атмасфера. Ствараць яе будуць гуртом Guda і школай Традыцыйнага мастацтва. Дырэктарка Школы традыцыйнага мастацтва і калядоўшчыца Вікторыя Міхно просіць наведнікаў браць зменны абутак на гумовай падэшве. Яна з калегамі гатовая ўзяцца за навучанне не толькі традыцыйнаму калядоўнаму абраду, але танцам і спевам.
Для тых, хто традыцыйна прыйдзе з дзеткамі, нагадваем, што ў памяшканне, дзе з імі займаюцца выкладчыкі цэнтра дзіцячага развіцця "Нобі", досыць горача, апранайце дзетак лёгка.
Запрашаем усіх ахвотных па святочны настрой у сераду, 17-га снежня, стартуем а 19й ў офісе TUT.BY (пр-т Дзяржынскага 57, 9-ы паверх). Уваход вольны!
Дадатковыя пытанні можна кіраваць на адрас mova@tutby.com.
У минулую сераду ў клубе "МоваTUT" гасцявалі тэатралы: кіраўнік, рэжысёр і акцёры "Тэатра Ч" Андрэй Чорны, Міхаіл Лашыцкі, Андрэй Аўсяннікаў, а таксама драматург Андрэй Курэйчык і дырэктар фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" Кацярына Саладуха. 21-22 студзеня "Тэатр Ч" прэзентуе спектакля па п'есе Брэхта "Матухна кураж і яе дзеці" на беларускай мове. Пра знакамітага рефарматара драматычнага тэатра і яго сцэнічны прыём "эфект ачужэння", а таксама пра эпічны тэатр Брэхта распавяла кандыдата філалагічных наук, дацэнт кафедры замежнай літаратуры БДУ Вольга Гронская.
Наведнікі "МоваTUT" мелі магчымасць не толькі папрактыкавацца ў тэатральнай лексіцы, але і адчуць сябе акцёрамі, чытаючы ўрыўкі п'есы. Лепшых з лепшых акцераў узнагародзілі запрашальнікамі на прэм'еру спектакля "Матухна кураж і яе дзеці", якая адбудзецца 21-22 студзеня ў Мінску.