"Мова TUT". Чарговая сустрэча ў сераду - пра стрыт-арт і з Naka Piano

Источник материала:  
24.11.2014 15:10 — Новости Общества
Фото: TUT.BY
Другая сустрэча моўнага клуба "МоваTUT" адбудзецца ўжо ў гэтую сераду, 26 лістапада. Тэмай сустрэчы стане вулічнае мастацтва альбо стрыт-арт. Гасцямі клуба стануць Вольга Шпарага, філосаф, дацэнт ЕГУ, рэдактар інтэрнэт-часопіса "Новая Еўропа", і Алеся Белявец, мастацтвазнаўца, рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва часопіса "Мастацтва"; выкладчык БДУ, які навучыць гарадской лексіцы - Алена Лянкевіч, музычнае суправаджэнне ад праекта Naka Piano, заняткі з дзецьмі - цэнтр дзіцячага развіцця "Нобі". Пачатак а 19, уваход вольны.

Як упрыгожыць гарадскую прастору - пытанне, якое ўвесь час знаходзіцца ў плоскасці грамадскай дыскусіі. І самым распаўсюджаным адказам становіцца стрыт-арт. А ў яго ў сваю чаргу з'яўляецца шмат прыхільнікаў і праціўнікаў. Ці сапраўды стрыт-арт вырашыць праблему шэрасці ў спальных раёнах і дзе яму ёсць месца ў сучаснай гарадской прасторы, - пра гэта і пагаворым разам з удзельнікамі клуба.

І пакуль дарослыя будуць абмяркоўваць гарадскую прастору, дзеткі змогуць яе маляваць і абмеркаваць па-свойму разам з выкладчыкамі цэнтра дзіцячага развіцця "Нобі".

На завяршэнне сустрэчы з клубе зайграе праект Naka Piano, а ўжо 29 лістапада гурт можна будзе пабачыць у поўным складзе на юбілейным канцэрце ў клубе Re:Public.

Старт сустрэчы 26 лістапада а 19-й гадзіне. Уваход вольны. Чакаем усіх у Галерэі TUT.BY па адрасе: праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх. Усе пытанні што да клубу даасылайце на адрас mova@tutby.com.

←Рыбу, сырки, майонез из РФ на сумму около 3,7 млн рублей изъяли в Могилеве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика