У Слоніме ў час Дажынак адкрылі знак "Герб горада" з памылкай

Источник материала:  
16.11.2014 14:43 — Новости Общества
У пятніцу, 14 лістапада, Слонім прымаў абласныя Дажынкі, а на наступны дзень – раённыя. Да свята горад моцна змяніўся, з'явілася новая плошча, а на ёй – памятны знак з гербам горада.




Позна вечарам 14 лістапада на новай плошчы каля будынка райвыканкама і цэнтра культуры быў адкрыты мемарыяльны знак "Герб горада". Гэты герб нагадаў слонімцам пра гетмана Вялікага Княства Літоўскага, слонімскага старасту Льва Сапегу. Па яго хадайніцтву Слоніму каралём Жыгімонтам III 4 студзеня 1591 года быў нададзены герб: на блакітным шчыце залаты леў стаіць на задніх лапах і трымае сярэбраную стралу ў выглядзе падвойнага крыжа.

Цяпер вялікі знак "Герб Слоніма" з'явіўся ў цэнтры горада. Пад гербам напісаны наступны тэкст: г. Слонім 1252 – заснаванне горада, 1531 – атрымаў Магдэбурскае права, 1591 – зацверджаны герб. Слонімцаў вельмі здзівіла дата заснавання горада, бо Слонім, як яны лічаць, значна старэйшы.




Пракаментаваў гэту недакладнасць слонімскі літаратар, гісторык і краязнаўца Сяргей Чыгрын:

- Хваляванне слонімцаў можна зразумець, бо Слонім пад 1252 годам упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе, але гэта дата не з'яўляецца датай заснавання горада. Гэта грубая памылка. Ваўкавыск, напрыклад, таксама пад 1252 годам упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе, але ён некалькі гадоў таму адзначыў сваё 1000-годдзе. І гэта правільна. Таму і наш Слонім значна старэйшы за згаданую на знаку "Герб горада" лічбу 1252. Слонімскія палі ўжо прыгадваюцца (а значыць ужо існаваў Слонім) пад 1036-1040 гадамі, дзе кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч спаткаўся з літвінамі… Пра гэта піша і польскі гісторык, аўтар 12-томнай "Гісторыі Польшчы" Ян Длугаш (1415-1480). Таму на выдатным помніку павінен быў быць тэкст: 1252 – першая згадка ў Іпацьеўскім летапісе, тады было б правільна.
←В Вороновском районе возросло до 24 число заболевших трихинеллезом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика