Цмок на камені. Жыхары вёскі на Ліёзненшчыне маюць калекцыю незвычайных рэчаў
30.10.2014 17:47
—
Новости Общества
Іван Аляксандравіч Яновіч, жыхар вёскі Чарніцы Лёзненскага раёна, мае цікавую калекцыю. Літаральна ў агародзе ён знайшоў манету пазамінулага стагоддзя. А ў наваколлях уласнага дома - белы мармур і "марскія камяні". Знайшоў і кавалак... метэарыту! Вясковы інтэлігент захапляецца краязнаўствам, выдатна валодае нямецкай мовай.

- Я не лічу, што ў мяне дар нешта знаходзіць, проста заўважаю ўсякія "дробязі". Той жа мармур… Знайшоў яго каля дарогі. Відаць, даўно ўпаў - калі яго везлі ў Расію. Думаю, што гэты камень мог быць выкарыстаны для стварэння пастамента помніка. У старадаўнія часы паўз нашу вёску везлі шмат тавараў, многія ішлі ў Кіеў пакланіцца мошчам святых. Думаеце, што Чарніцы - такая назва, бо аднайменных ягад многа? Не, чарніцамі называлі манашак - яны ў чорным адзенні. Манашкі спыняліся тут, каб адпачыць і зноў адправіцца ў шлях, - расказвае Іван Аляксандравіч.
Яму ідзе восьмы дзясятак. Ганарыцца тым, што родам з Палесся. Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы-інтэрната. Шмат падарожнічаў. Служыў на Кубе ў ракетных войсках. Было гэта ў часы вядомага Карыбскага крызісу, падчас праўлення Хрушчова і Кенэдзі, калі ледзь не пачалася ядзерная вайна.
Пакуль гутарылі, з лесу з грыбамі прыйшла яго жонка Таццяна Фёдараўна, якая таксама працавала ў школе. Жанчына паказала калекцыю манет - у асноўным савецкага часу.
Мяне зацікавіў мяшочак з іерогліфамі, з якога яна высыпала капейкі і рублі.
- Гэты мяшок мой дзядзька з вайны прывёз. Ён ваяваў з японцамі. Што на мяшку напісана, не ведаю. Але ж паглядзіце: колькі гадоў прайшло з той вайны, а мяшок быццам учора зрабілі, - кажа Таццяна Фёдараўна.
Яновічы паказалі мне шмат цікавага. У тым ліку камень з "выявай" цмока. А вось "метэарыт" так і не знайшлі - забыліся, куды паклалі. Абяцалі паведаміць, калі знойдуць.
Фота каменя з цмокам я паказаў спецыялісту.
- Не, навуковай сенсацыі тут няма. Камень з выявай цмока - звычайны. Прырода і час часта бываюць выдатнымі мастакамі. Вось і ў мяне ёсць камень, на якім выява чалавечка. Але не мастак каменнага веку яго намаляваў… Наконт камня, наконт якога жыхары вёскі думаюць, што гэта кавалак метэарыта. Канешне, было б цікава яго ўбачыць, калі гэта насамрэч камень з нябёсаў. Можна адправіць яго ў Мінск на экспертызу. Наколькі я ведаю, там ёсць спецыяльная лабараторыя, - кансультуе Валерый Шышанаў, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея па навуковай працы.
У любым выпадку можна парадавацца за пенсіянераў, якія бачаць прыгажосць у камянях і прыкмячаюць тое, на што іншыя і ўвагі не звярнулі б.