Ганаровае консульства Францыі адкрылі ў Брэсце
29.10.2014 14:40
—
Новости Общества
- Ганаровае консульства будзе спрыяць развіццю двухбаковага супрацоўніцтва Брэсцкай вобласці і Французскай Рэспублікі ва ўсіх сферах, у тым ліку гандлёва-эканамічнай, - сказаў Леанід Стаецкі. - Асаблівы акцэнт будзе зроблены на развіццё міжкультурных адносін.
Леанід Стаецкі, вядомы ў Брэсце франкафіл, даўно падтрымлівае культурныя праекты паміж Францыяй і Беларуссю. Ён у свой час шмат зрабіў для стасункаў двух гарадоў з назвай Брэст - беларускага і французскага.