Гродзенскі ідэолаг: Міліцыянты пагарачыліся, да Марціновіча прэтэнзій няма
24.10.2014 13:15
—
Новости Общества
Увечары 23 кастрычніка міліцыянты сарвалі прэзентацыю кнігі "Мова" Віктара Марціновіча. У аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэту паведамілі Свабодзе, што дзеянні праваахоўнікаў не скіраваныя супраць пісьменніка.
Імпрэза праходзіла ў Парафіяльным цэнтры парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне. Праваахоўнікі, а таксама чыноўнікі гродзенскага выканкаму паведамілі, што дазволу на правядзенне такога мерапрыемства ў гэтым памяшканні няма, ды загадалі людзям разысціся.
Кіраўнік аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама Віталь Мамачкін паведаміў Свабодзе, што ўчорашнія дзеянні праваахоўнікаў не скіраваныя супраць Віктара Марціновіча:
"Так склаліся абставіны. Прэтэнзіі былі не да пісьменніка і не да ягонай кнігі, а да месца, дзе ён праводзіў дадзенае мерапрыемства. Дадзенае памяшканне, дадзеная абшчына - гэта памяшканне, яшчэ не ўведзенае ў эксплуатацыю. Пра гэта мы неаднаразова папярэджвалі, што нельга там праводзіць мерапрыемствы, нельга парушаць заканадаўства. Размовы будуць не з Віктарам Марціновічам, а з парафіяй Маці Божай Фацімскай. Святар Крот быў у курсе дадзенай справы. У нас больш пытанняў па рэлігійнай дзейнасці", - паведаміў Віктар Мамачкін.
На пытанне, ці апраўданая была рэакцыя міліцыянтаў і ці будзе дадзеная ацэнка іх дзеянням, гродзенскі ідэолаг адказаў, што праваахоўнікі "перагнулі палку":
"Міліцыянты пагарачыліся. Так, сітуацыя склалася не вельмі прыгожа. Мы таксама часам не маем на іх уздзеяння. Яны выконваюць сваю працу, мы сваю. Мяркую, што мы на ўзроўні нашых кіраўнікоў будзем збірацца, каб такія выпадкі больш не паўтараліся".