"7 пакояў" і "Тайм-аўт". Чым завабліваюць кліентаў віцебскія антыкавярні?
14.10.2014 11:44
—
Новости Общества
Карэспандэнт "Звязды" пабываў ва ўсіх віцебскіх антыкавярнях.
У дзень, калі мы прыйшлі, прасілі заплаціць усяго 12 тысяч за чалавека - за знаходжанне ў кавярні на працягу гадзіны. Для дашкольнікаў уваход бясплатны. За гэтыя грошы можна выпіць неабмежаваную колькасць кавы, гарбаты, паесці печыва некалькіх відаў. Тут самаабслугоўванне.
Цікава, што не забараняецца прыносіць ежу і напоі з сабой. На алкаголь жа - табу, калі знаходзішся ў агульнай зале. Але ў так званых VІP-пакоях выпіць "моцнага", аказваецца, можна. Як нам растлумачылі, такія пакоі зачыняюцца знутры, і супрацоўнікі не маюць права турбаваць кліентаў. Праўда, плата за гадзіну такога задавальнення ў разы большая. У VІP-пакоі кампаніямі глядзяць футбол, нешта святкуюць. Пры гэтым умова: трэба весці сябе прыстойна!
За сабой трэба вымыць посуд. Умывальнік у агульным пакоі. У антыкавярні можна пачытаць, скарыстацца настольнымі гульнямі, паглядзець тэлевізар, пагуляць у "прыстаўку"… Ёсць і бясплатны доступ да інтэрнэту.
Хочаш паспаць - калі ласка. Хочаш прэзентаваць сябрам, напрыклад, свае песні - запрашай! У кавярні праводзяць і начныя паказы фільмаў, і канцэрты моладзевых гуртоў.
Акрамя мяне з сынамі, у антыкавярні нікога не было, таму мы тут адчувалі сябе як дома.
У адрозненне ад канкурэнта, тут усяго тры пакоі, у тым ліку адзін VІP. Плата за гадзіну - 30 тысяч рублёў, далей - 300 рублёў за хвіліну. А за гадзіну ў VІP-пакоі - 100 тысяч рублёў.
Тут таксама прапануюць каву, печыва і гарбату. І выбар настольных гульняў багаты. Адзіная нязручнасць: мыць посуд трэба ў прыбіральні. Праўда, супрацоўнік сказаў, што хочуць усталяваць ракавіну ў зале. Здзівіла і тое, што няма вешалкі для адзення…
Можна паглядзець і трансляцыі матчаў. Кошт прагляду ўсёй трансляцыі - 50 тысяч з чалавека. Кампаніям больш за 10 чалавек прадугледжаны зніжкі. Таксама арганізуюць начныя паказы фільмаў.
Каб прывабіць больш кліентаў, прыдумваюць розныя акцыі, "фішкі". Напрыклад: "Роўна 315 гадоў таму ў гэты дзень Пётр І, каб прывіць сваім падданым моду, прынятую ў іншых еўрапейскіх краінах, усталяваў падатак на бароды. Мы ўводзім "падатак" наадварот! Увесь наступны тыдзень для барадатых людзей зніжка 15%!".
Праводзяцца акцыі: плаці за гадзіну і "сядзі" ў кавярні хоць увесь дзень.
Што здзівіла, тут працуе валанцёр. Малады і вельмі ветлівы. Яму дазваляецца бясплатна карыстацца інтэрнэтам, піць каву. Ёсць і іншыя "бонусы".
Маім дзецям вельмі спадабалася гуляць у настольны футбол. А вось электронны хакей не працаваў. Шкада, бо за некалькі хвілін гульні на такім жа "агрэгаце" ў віцебскім парку Пераможцаў просяць прыкладна столькі ж, колькі у кавярні за гадзіну знаходжання. Адрамантавалі б хутчэй!
У "X.COM" арганізуюць розныя вечарыны і мерапрыемствы для дзяцей. Работнікі сказалі, што можна на пару гадзін пакінуць дзіця ў VІP-зале. Гарантуюць, што за ім будуць сачыць…
Мне расказалі, што "індывідуальныя наведвальнікі" (такія, як я з дзецьмі), канешне, не асноўныя, на кім можна зарабіць. Стаўка на студэнтаў, арганізатараў, удзельнікаў мерапрыемстваў: гульняў у "Мафію", майстар-класаў, прэзентацый. Праводзяць і вечары знаёмстваў, тэматычныя вечарынкі.
Антыкавярні ёсць і ў іншых абласных цэнтрах. Напрыклад, самая вядомая беларуская антыкавярня - мінская "Дом Фішэра". Знаходзіцца ў раёне парка Чалюскінцаў. У Гомелі, калі меркаваць па каментарыях у інтэрнэце, многім падабаецца антыкавярня "Бергамот" (недалёка ад атэля "Турыст"). У Брэсце - антыкавярня "Чайны дамок", якая знаходзіцца ў шахматна-шашачным клубе ў парку культуры і адпачынку. Сапраўдная цікавінка тут - дэгустацыя элітнай гарбаты…
Антыкавярні выгадна адрозніваюцца ад звычайных тым, што там можна сядзець гадзінамі і ніхто табе не зробіць заўвагу. Зручна гэта і іншагароднім, калі гуляць па чужым горадзе надакучыла. Што да персаналу - ён ветлівы. Адчуванне, што ў госці прыйшоў: і выслухаюць, і нешта раскажуць, і дзятву дапамогуць пазабавіць…
"7 пакояў"
"7 пакояў" знаходзіцца на вуліцы Леніна недалёка ад Смаленскага рынку. Знайшоў установу не адразу, бо знаходзіцца яна на трэцім паверсе будынка. І на вуліцы не было ніякай рэкламнай падказкі, каб хутчэй адшукаць патрэбнае месца. Гэтая кавярня была "першай ластаўкай" у Віцебску ў адпаведным бізнэсе.У дзень, калі мы прыйшлі, прасілі заплаціць усяго 12 тысяч за чалавека - за знаходжанне ў кавярні на працягу гадзіны. Для дашкольнікаў уваход бясплатны. За гэтыя грошы можна выпіць неабмежаваную колькасць кавы, гарбаты, паесці печыва некалькіх відаў. Тут самаабслугоўванне.
Цікава, што не забараняецца прыносіць ежу і напоі з сабой. На алкаголь жа - табу, калі знаходзішся ў агульнай зале. Але ў так званых VІP-пакоях выпіць "моцнага", аказваецца, можна. Як нам растлумачылі, такія пакоі зачыняюцца знутры, і супрацоўнікі не маюць права турбаваць кліентаў. Праўда, плата за гадзіну такога задавальнення ў разы большая. У VІP-пакоі кампаніямі глядзяць футбол, нешта святкуюць. Пры гэтым умова: трэба весці сябе прыстойна!
За сабой трэба вымыць посуд. Умывальнік у агульным пакоі. У антыкавярні можна пачытаць, скарыстацца настольнымі гульнямі, паглядзець тэлевізар, пагуляць у "прыстаўку"… Ёсць і бясплатны доступ да інтэрнэту.
Хочаш паспаць - калі ласка. Хочаш прэзентаваць сябрам, напрыклад, свае песні - запрашай! У кавярні праводзяць і начныя паказы фільмаў, і канцэрты моладзевых гуртоў.
Акрамя мяне з сынамі, у антыкавярні нікога не было, таму мы тут адчувалі сябе як дома.
"Тайм-аўт"
"Тайм-аўт" знаходзіцца недалёка ад віцебскай ратушы, на пешаходнай вуліцы Талстога. Установа адкрылася летам.У адрозненне ад канкурэнта, тут усяго тры пакоі, у тым ліку адзін VІP. Плата за гадзіну - 30 тысяч рублёў, далей - 300 рублёў за хвіліну. А за гадзіну ў VІP-пакоі - 100 тысяч рублёў.
Тут таксама прапануюць каву, печыва і гарбату. І выбар настольных гульняў багаты. Адзіная нязручнасць: мыць посуд трэба ў прыбіральні. Праўда, супрацоўнік сказаў, што хочуць усталяваць ракавіну ў зале. Здзівіла і тое, што няма вешалкі для адзення…
Можна паглядзець і трансляцыі матчаў. Кошт прагляду ўсёй трансляцыі - 50 тысяч з чалавека. Кампаніям больш за 10 чалавек прадугледжаны зніжкі. Таксама арганізуюць начныя паказы фільмаў.
Каб прывабіць больш кліентаў, прыдумваюць розныя акцыі, "фішкі". Напрыклад: "Роўна 315 гадоў таму ў гэты дзень Пётр І, каб прывіць сваім падданым моду, прынятую ў іншых еўрапейскіх краінах, усталяваў падатак на бароды. Мы ўводзім "падатак" наадварот! Увесь наступны тыдзень для барадатых людзей зніжка 15%!".
Праводзяцца акцыі: плаці за гадзіну і "сядзі" ў кавярні хоць увесь дзень.
Што здзівіла, тут працуе валанцёр. Малады і вельмі ветлівы. Яму дазваляецца бясплатна карыстацца інтэрнэтам, піць каву. Ёсць і іншыя "бонусы".
Маім дзецям вельмі спадабалася гуляць у настольны футбол. А вось электронны хакей не працаваў. Шкада, бо за некалькі хвілін гульні на такім жа "агрэгаце" ў віцебскім парку Пераможцаў просяць прыкладна столькі ж, колькі у кавярні за гадзіну знаходжання. Адрамантавалі б хутчэй!
"Х.СОМ"
Установу "X.COM", якая знаходзіцца амаль што насупраць "Тайм-аўта", цяжка назваць класічнай антыкавярняй. Па-першае, тут ёсць бар, дзе прадаюць піва. Па-другое, за каву і іншае давядзецца заплаціць. У кавярні ўсяго тры пакоі - "агульная зала", "барная" і VІP. Як расказала гаспадыня ўстановы, аўтар ідэі адкрыць у Віцебску такую кавярню - яе сын, ён вучыцца ў Чэхіі. У краінах Еўрасаюза вельмі папулярныя антыкавярні.У "X.COM" арганізуюць розныя вечарыны і мерапрыемствы для дзяцей. Работнікі сказалі, што можна на пару гадзін пакінуць дзіця ў VІP-зале. Гарантуюць, што за ім будуць сачыць…
Ці прыбытковы бізнэс?
Паводле слоў работнікаў, усе ўстановы пакуль што прыбытак не прыносяць. Бізнэс у Віцебску новы. Шчыра кажучы, нягледзячы на рэкламныя кампаніі, многія гараджане наогул не ведаюць пра такія кавярні.Мне расказалі, што "індывідуальныя наведвальнікі" (такія, як я з дзецьмі), канешне, не асноўныя, на кім можна зарабіць. Стаўка на студэнтаў, арганізатараў, удзельнікаў мерапрыемстваў: гульняў у "Мафію", майстар-класаў, прэзентацый. Праводзяць і вечары знаёмстваў, тэматычныя вечарынкі.
Антыкавярні ёсць і ў іншых абласных цэнтрах. Напрыклад, самая вядомая беларуская антыкавярня - мінская "Дом Фішэра". Знаходзіцца ў раёне парка Чалюскінцаў. У Гомелі, калі меркаваць па каментарыях у інтэрнэце, многім падабаецца антыкавярня "Бергамот" (недалёка ад атэля "Турыст"). У Брэсце - антыкавярня "Чайны дамок", якая знаходзіцца ў шахматна-шашачным клубе ў парку культуры і адпачынку. Сапраўдная цікавінка тут - дэгустацыя элітнай гарбаты…
Антыкавярні выгадна адрозніваюцца ад звычайных тым, што там можна сядзець гадзінамі і ніхто табе не зробіць заўвагу. Зручна гэта і іншагароднім, калі гуляць па чужым горадзе надакучыла. Што да персаналу - ён ветлівы. Адчуванне, што ў госці прыйшоў: і выслухаюць, і нешта раскажуць, і дзятву дапамогуць пазабавіць…
Антыкавярня - установа, дзе, у адрозненне ад класічнай кавярні, наведвальнікі плацяць за праведзены час. У кошт уваходзяць бясплатныя пачастункі, забавы і мерапрыемствы. Як правіла, антыкавярня ўяўляе сабой некалькі пакояў з утульным хатнім інтэр'ерам, дзе госці свабодна перамяшчаюцца, самі робяць сабе гарбату ці каву, глядзяць фільмы, практыкуюць ёгу, навучаюцца рамёствам і гэтак далей. Аўтар канцэпцыі ўстаноў са штохвіліннай аплатай - расійскі прадпрымальнік Іван Міцін. Антыкавярні актыўна вынаходзяць новыя забавы, каб кліентам было максімальна цікава.