Беларусізацыя: Фабрыка зорак. "Мова ці кава" правядзе кастынг
23.09.2014 22:15
—
Новости Общества

"Ведаеш мову, любіш публіку, хочаш зрабіць унёсак у беларусізацыю - табе сюды", - запрашаюць арганізатары курсаў.
Удзельнікам прапануюць расказаць пра сябе, падзяліцца ідэямі для курсаў, пазнаёміцца з камандай і пачаставацца кавай.
На самапрэзентацыю адводзіцца 5 хвілін.
Папярэдне трэба напісаць пра сябе, пакінуць кантакты і спасылкі на акаунты ў сацыяльных сетках. Ліст даслаць на адрас movacikava@gmail.com.