У Баранавічах на баваўняным аб'яднанні зноў чакаюць высокае начальства?
15.09.2014 12:09
—
Новости Общества
Як паведамілі "ІР" супрацоўнікі Баранавіцкага баваўнянага аб'яднання, на прадпрыемстве апошнімі тыднямі назіраецца "вялікі рух" – наводзіцца ідэальны парадак у цахах, фарбуецца абсталяванне, вывозіцца тое, што гадамі захоўвалася ў капцёрках – рухавікі, жалеза, прыбіраецца тэрыторыя, для чаго спецыялістаў задзейнічаюць нават у час, калі трэба выконваць іх прамыя абавязкі. За ўсім сочыць кіраўніцтва прадпрыемства, паведамляе Intex-press.
Днямі, па словах супрацоўнікаў, у адміністрацыйным будынку праводзілася анкетаванне некаторых работнікаў прадпрыемства. Сярод шматлікіх пытанняў, якія ім задавалі, – ці задавальняе вас дзейнасць кіраўніцтва аб'яднання, як вы ставіцеся да несанкцыяваных мерапрыемстваў?
Назіраецца рух і на тэрыторыях, якія прылягаюць да аб'яднання. Камунальшчыкі знеслі стары аўтобусны прыпынак насупраць фабрычных карпусоў, тэрыторыя пасёлка баваўняншчыкаў асфальтуецца. За выкананнем работ назіраюць шматлікія чыноўнікі. А ў пятніцу, 12 верасня, камунальшчыкі шчыравалі перад адміністрацыйным будынкам аб'яднання – клалі асфальт. Работнікі прадпрыемства лічаць, што да іх збіраецца прыехаць Аляксандр Лукашэнка ці, як мінімум, прэм'ер-міністр.
Супрацоўнік прэс-службы Адміністрацыі прэзідэнта, куды мы звярнуліся з пытаннем, ці валодаюць там інфармацыяй наконт візіту кіраўніка дзяржавы ў Баранавічы, адказаў "IP", што такая інфармацыя не распаўсюджваецца.
У прэс-службе Саўміна на наша пытанне, ці запланаваны візіт Мясніковіча ў Баранавічы, супрацоўніца адказала: "Пакуль такой інфармацыі няма і ў графіку такі візіт не стаіць".
Зрэшты, 1 верасня прэзідэнта чакалі ў Баранавіцкім універсітэце, які ён адкрываў дзесяць год таму: фарбавалі, упарадкоўвалі балконы на пад'ездах да вуліцы Паркавай, дзе месціцца адзін з карпусоў навучальнай установы, але… ён не прыехаў.
Чытайце таксама:
В отопительный период жировки горожан потяжелеют примерно на 100 тысяч
Профессии риелтора на курсах не учат
Спаленыя падчас вайны вёскі Баранавіцкага раёна + карта
![]() |
Фота: Аляксей Белы |