Беларускі біскуп заклікаў людзей на жнівень цалкам адмовіцца ад алкаголю

Источник материала:  
01.08.2014 09:59 — Новости Общества
Пра гэта гаворыцца ў звароце біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі да вернікаў дыяцэзіі, піша Intex-press.

Па яго словах, для многіх з нас жнівень - інтэнсіўны час і працы, і адпачынку. Жнівень - гэта перыяд збору пладоў зямлі, руплівы час працы ў полі, агародзе, збору дароў лесу. Летняя пара спрыяе актыўнаму адпачынку на рэчках, вадаёмах і азёрах, якімі багатая наша краіна. Гэта таксама час інтэнсіўных вандровак, наведвання разнастайных мясцін і людзей.

- Таму ў Пінскай дыяцэзіі заахвочваю ўсіх людзей добрай волі да абстынэнцыі - паўстрымання ад ужывання алкагольных напояў асабліва на працягу месяца жніўня, - кажа біскуп.

Такое паўстрыманне засведчыць іншым, што мы здольныя і гатовыя быць адказнымі за жыццё і здароўе не толькі сваё, але і іншых асобаў, асабліва безабаронных і ненароджаных.

- Заахвочваю з надзеяй распачаць жнівень як месяц паўстрымання ад алкаголю, - піша Дзям'янка. - Прашу прыняць гэты шляхетны абавязак дабравольнай абстынэнцыі. Няхай ён будзе сведчаннем, што вы не з'яўляецеся закладнікамі шкодных звычак. Пакажыце, што вы мудрыя, свабодныя, адказныя і адважныя.

Читайте также:
В Барановичском районе сотрудники ГАИ "расстреляли" фуру, чтобы остановить неадекватного водителя
Более 100 велосипедистов проехали по улицам города Барановичи
Соседские войны - как не проиграть и чего опасаться
←Гродненцы от жары падают в обмороки в транспорте, аптеках и магазинах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика