Патруль на колах

Источник материала:  
Паводле інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, напярэдадні Дня горада, 28 ліпеня, міліцыя можа атрымаць у распараджэнне электрычныя самакаты для патрулявання месцаў масавага адпачынку.

Усяго мяркуецца закупіць 10 адзінак тэхнікі, якая важыць толькі 30 кг і здольна развіваць хуткасць да 40 км/г.

Плануецца, што самакаты міліцыя задзейнічае пры патруляванні Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», парку культуры і адпачынку імя 1 Мая, а таксама зоны каля вяслярнага канала.
←В Смоленской области загорелся автобус с белорусскими детьми

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика