Здалёк, ды нядоўга
19.07.2014
—
Новости Общества
У Мінску на вуліцы Адзінцова адкрыўся першы ў горадзе пункт па выдачы міжнародных паштовых адпраўленняў.
Яго з’яўленне звязана з актыўным развіццём дыстанцыйнага гандлю, у сувязі з чым колькасць міжнародных пасылак з кожным годам павялічваецца.
Расказваючы пра работу новага аб’екта, Алена Арлова, прэс-сакратар РУП «Белпошта», акцэнтуе ўвагу на спецыяльна распрацаваным для яго праграмным забеспячэнні: «Сістэма ўлічвае і фіксуе размяшчэнне паштовых адпраўленняў па стэлажах, што дазваляе выдаваць іх адрасату за некалькі хвілін».
Дарэчы, да канца года ў горадзе з’явяцца яшчэ тры такія пункты, першы з іх адкрыецца ва Уруччы.