Пяць універсітэтаў краіны запоўнілі ўсе бюджэтныя месцы

Источник материала:  
15.07.2014 13:30 — Новости Общества
План по наборы на бясплатныя месцы дзённай формы навучання выканалі пяць вышэйшых навучальных устаноў краіны. Усяго па ВНУ, падначаленым Мінадукацыі, запоўнена больш за 96% месцаў, паведамляе прэс-служба міністэрства. Адзначаецца, што сёлета значна павысіўся рэйтынг педагагічных спецыяльнасцяў, аднак дакладныя лічбы не называюцца.

100% бюджэтных месцаў дзённага аддзялення закрылі*:
  • Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (план быў 565 чалавек),
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1280),
  • Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1320),
  • Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Я.Купалы (1100),
  • Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж (план набору на ступень вышэйшай адукацыі - 85 чалавек).
Усяго некалькі працэнтаў месцаў засталіся незапоўненымі ў наступных ВНУ:
  • Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт,
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,
  • Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт,
  • Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А.Д. Сахарава,
  • Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт,
  • Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.
У гэтым годзе разам з IT-, эканамічнымі, лінгвістычнымі, будаўнічымі, энергетычнымі, медыцынскімі спецыяльнасцямі, як у мінулым годзе, абітурыенты актыўна падавалі заявы на тэхналагічныя і тэхнічныя спецыяльнасці, адзначаюць у міністэрстве.

Нагадаем, 12 ліпеня большасць ВНУ скончылi прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на бюджэтнай форме і цяпер праводзяць кампанію па залічэнні будучых першакурснікаў. Набор на платнае аддзяленне працягваецца, наперадзе яшчэ - унутраныя ўступныя выпрабаванні ў ВНУ.

Наконт дадатковага набору абітурыентаў на вакантныя бюджэтныя месцы стане вядома да 23 ліпеня, пішуць на сайце міністэрства.

*Дадзеныя прадстаўленыя не па ўсіх вышэйшых навучальных установах Беларусі.
←С начала года в Минской области к ответственности привлечено более 1.200 самогонщиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика