Рух ”За свабоду” разаслаў па ваенных установах камплекты патрыятычных паштовак

Источник материала:  
09.07.2014 13:10 — Новости Общества


Інфармацыйныя матэрыялы, прыдатныя для патрыятычнага выхавання вайскоўцаў, разаслаў рух “За свабоду” ў ваенныя навучальныя ўстановы, вайсковыя часткі і да кіраўніцтва Міністэрства абароны.

Рух ”За свабоду” разаслаў па ваенных установах камплекты патрыятычных паштовак


У рассылцы — камплекты паштовак-плакатаў “Палкаводцы і ваенаначальнікі зямлі беларускай”.Гэтая серыя — "даніна памяці і павагі да нашых суайчыннікаў, якія на працягу тысячагадовай беларускай гісторыі праз змены дзяржаўнай прыналежнасці (Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, Савецкі Саюз) і шматлікія войны прынеслі гонар і славу айчыннай зброі".

На плакатах змешчаны партрэты і біяграфіі Усяслава Полацкага, Альгерда, Вітаўта, Канстанціна Астрожскага, Тадэвуша Касцюшкі, Станіслава Булак-Балаховіча, Івана Якубоўскага, Льва Даватара ды іншых знаных палкаводцаў і ваенаначальнікаў.



←В Беларуси подорожали услуги ГАИ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика