Сонца на спіцах
02.07.2014
—
Новости Общества
Велапрабег «Еўропа без межаў» пачаўся ў Брэсце ў кірунку да Белавежскай пушчы. У ім удзельнічаюць 35 веласіпедыстаў, якія мяркуюць за 12 дзён праехаць па маршруце Брэст—Калінінград—Гродна, кожны дзень пераадольваючы 60— 70 кіламетраў.
Мэта велапрабегу — развіццё і ўмацаванне добрасуседскіх адносін, пашырэнне кантактаў паміж Беларуссю, Польшчай, Расіяй, Літвой і Украінай, адзначаюць у брэсцкім велаклубе «Кола-БОК», які разам з беластоцкім велаклубам «Эстакада» стаў арганізатарам мерапрыемства.