З цягніка і на базар
24.06.2014
—
Новости Общества
У час «Славянскага базару» паміж Мінскам і Віцебскам будзе курсіраваць цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 712/711.
Першы раз ён адправіцца ў рэйс 8 ліпеня ў 12.28 са станцыі Мінск-Пасажырскі. На канцавы прыпынак састаў прыбудзе ў 16.01. У адваротным накірунку цягнік кранецца ў 1.44, і ўжо ў 5.29 яго пасажыры будуць у сталіцы. Апошні рэйс данага састава прыйдзецца на 16 ліпеня.