Час вялікага малака

Источник материала:  
ЗВЫШ двух мільярдаў рублёў атрымліваюць у месяц за малако ў пашавы перыяд у сельгаспрадпрыемстве «Дрысенскі» Верхнядзвінскага раёна. Тут дояць у суткі ад каровы 20,5 кілаграма, што ажно на 3,3 кілаграма больш адпаведнага мінулагодняга перыяду. «Малочныя грошы» пакрываюць усе расходы гаспадаркі: і на выплаты банку за крэдыты, і на зарплату, і на гаручае, і на запчасткі.

У «Дрысенскім» — 900 кароў. Статак разбіты на дзве роўныя групы. Адна — круглы год у памяшканні, дзе ёсць малочная зала, а другая — на кругласутачным утрыманні ў полі. Там сфарміраваны два гурты. І адтуль цяпер ідзе, сцвярджае дырэктар Васіль Губанаў, самае малако.

А каб атрымаць яго, створаны адпаведныя ўмовы. Па-першае, самі выпасы з рознымі травамі. Яны падкошваюцца, робіцца падсеў. Па-другое, у гаспадарцы засталося яшчэ фуражнае зерне, і з яго на мабільнай устаноўцы робяць камбікорм. Па-трэцяе, да пашавага перыяду дабавіліся 184 навацельныя каровы.

Ну і, канечне, галоўная крыніца поспеху — жывёлаводы. Яны свае, сар’янскія. Алена Сяткоўская прыйшла даіць кароў адразу пасля заканчэння школы і ўжо паўтара дзясятка год каля іх. Чвэрць веку ў аператарах машыннага даення Людміла Варановіч.

У цэлым па раёну, як сказала галоўны спецыяліст Верхнядзвінскага сельгасхарчу Алена Сівіцкая, сёння дояць ад каровы 16,2 кілаграма малака. У ААТ «Шайцерава» і таго больш — ажно па 24,6. За першую палову чэрвеня прадалі малака сортам «экстра» 53,8 працэнта.

І яшчэ адметная рыса: дойны статак раёна павялічыўся сёлета на 369 галоў.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

←Сенаж не хуже сена

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика