У Полацку 24 гады будуюць водазабор

Источник материала:  
20.06.2014 17:55 — Новости Общества
Водазабор "Заазер'е" ў Полацку пачалі будаваць яшчэ ў 1990 годзе. На сёння будаўнічая гатоўнасць аб'екта - толькі 87%. Гэты факт безгаспадарчасці ў сферы ЖКГ - сапраўдная праблема "з барадой", піша "Звязда".

- Зразумела, што падчас такога працяглага будаўніцтва абсталяванне маральна састарэла і не адпавядае патрабаванням часу. Цяпер зусім іншыя, больш высокія патрабаванні да якасці пітной вады. Больш за 100 адзінак абсталявання коштам прыкладна 2,2 мільярда рублёў каля 20 гадоў знаходзіліся на складзе прадпрыемства. Ёсць абсталяванне, якое захоўваецца меней: ад 4 да 14 гадоў - на суму 600 мільёнаў рублёў.

Пры гэтым толькі ў 2003 і 2012 гадах кіраўніцтвам "Полацкводаканала" ў дзяржаўныя органы накіроўваліся просьбы, каб дапамаглі рэалізаваць непатрэбнае. І чакалі, замест таго, каб самім паспрабаваць нешта прадаць, 
- паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці.

Правяраючыя рэкамендавалі хутчэй пачаць эксплуатаваць водазабор, як і абсталяванне, якое можа спатрэбіцца. І нешта ж трэба рабіць з тым, што не будзе выкарыстоўвацца…
←ДОСААФ играет важную роль в патриотическом воспитании и подготовке молодежи к армии - Климук

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика