21 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава пройдзе ўручэнне прэміі “За свабоду думкі”

Источник материала:  
18.06.2014 14:00 — Новости Общества


21 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава пройдзе ўручэнне прэміі “За свабоду думкі”21 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Віцебшчыне адбудзецца ўручэнне традыцыйная прэміі “За свабоду думкі”.

Прэмія “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава заснаваная лідарам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам ў 2008 годзе. Прэміяй ўзнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадскай і творчай дзейнасцю на карысць Беларусі і Свабоды.

Як паведамляе прэсавая служба руху “За свабоду”, суботнюю цырымонію разнастаяць сяброўскі абед, выступы вядомых музыкаў і віктарына, прысвечаная Васілю Быкава. Будуць разыграныя нядаўна выдадзеныя непадцэнзурныя аўтарскія варыянты аповесцяў “Мёртвым не баліць” і “Ліквідацыя” (“Сотнікаў”).

Лаўрэатамі прэміі “За свабоду думкі” мінулымі гадамі станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, палітык-літаратар Павел Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык-паэт Уладзімір Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз, музыка Зміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Марачкін.

“Лаўрэатаў прэміі “За свабоду думкі” вызначае не рух “За свабоду”, а выбітныя людзi Беларусi. Спачатку, у 2008 годзе, быў складзены cпic з 50 найбoльш вядомых лiдараў думак, якія і вызначылі першых уладальнікаў прэміі. У наступныя гады iмёны пераможцаў сталі называць лаўрэаты папярэдніх гадоў. Такім чынам, журы кожны год папаўняецца аўтарытэтнымі асобамі. Лiчу такi прынцып вельмi справядлівым і аб’ектыўным”, — кажа Аляксандр Мілінкевіч.



←На граффитистов, рисовавших портрет Быкова, настучали бдительные жители

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика