У вёсцы на Глыбоччыне буслы пасяліліся на коміне

Источник материала:  
10.06.2014 10:20 — Новости Общества
У вёсцы Парэчча Глыбоцкага раёна буслы звілі гняздо на коміне дома. У абранай птушкамі хаце ўжо больш за год ніхто не жыве - гаспадароў няма на свеце, а дзеці прыязджаюць толькі ў суботу і нядзелю, піша "Рэспубліка".



- Неяк у маі завіталі ў вёску, заўважылі, што буслы круцяцца ля хаты. Прыехалі праз тыдзень - а тут ужо гняздо, - дзеліцца ўспамінамі пра новых суседзяў Уладзімір Гуляшка.

- Вядома, праганяць іх не будзем - пражывём, колькі таго лета, без печы.

Асабліва, па словах субяседніка, новай пары ў Парэччы сяліцца не было дзе: хат у вёсцы ўсяго дзве. Затое стары бацькоўскі дом у момант стаў папулярным: машыны спыняюцца, людзі фатаграфуюцца.

Дарэчы, сам Уладзімір некалі з братам і бацькамі ўсю зіму гадавалі бусла, які прыйшоў у двор з перабітым крылом. Перад выраем акальцавалі яго і шмат гадоў чакалі ў госці, але ён, відаць, сам не змог прыляцець, а паслаў знаёмых.
←Белорусские танкисты начали подготовку к чемпионату мира по танковому биатлону

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика