Некалькі тысяч каталікоў прайшлі па Мінску працэсіяй Божага Цела
01.06.2014 18:40
—
Новости Общества
1 чэрвеня ў Мінску прайшла традыцыйная працэсія Божага Цела. Святую Імшу перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці.

Напачатку працэсіі прайшла Святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы − затым працэсія прыпынілася на плошчы Перамогі − Кастрычніцкай плошчы і ля Чырвонага касцёла. Завершылася працэсія каля архікатэдры. У працэсіі ўзялі ўдзел ад 2000 да 3000 вернікаў.
У літургіі ўдзельнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары і вернікі Мінска.
Працэсія Божага Цела - эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана. Яна праходзіць звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі. У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 19 чэрвеня.
Ва ўрачыстасць Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар прычасця.
Святкаванне ўрачыстасці Божага Цела было ўведзена ў XII стагоддзі пасля аб'яўленняў блаславёнай Юліяне (1193-1258 гг.), настаяцельніцы кляштара аўгустынак, які знаходзіўся пад Льежам (Бельгія). Ёсць меркаванні, што ўпершыню працэсія была праведзена ў Кёльне (Германія). З цягам часу свята пачало набіраць папулярнасць, і ў 1264 годзе папа Урбан IV устанавіў свята Corpus Christi (Божага Цела) ва ўсім Касцёле.