На ўкраінскім консульстве ў Гродне намалявалі свастыку
21.05.2014 13:05
—
Новости Общества
Абразлівы малюнак з"явіўся ў ноч з аўторка на сераду, 21 мая, яго заўважыла раніцай прыбіральшчыца.
![](http://www.21.by/pub/news/2014/05/1400680474427412.jpg)
Для супрацоўнікаў консульства акт вандалізму стаў нечаканасцю:
"Раней, калі ў Кіеве праходзілі вядомыя падзеі, людзі неслі да будынка кветкі і знічкі, спачувалі, - распавядае супрацоўніца кансулята Вікторыя Рыжыкава, - ніякіх пагрозаў, нічога падобнага ў наш бок раней не было".
![](http://www.21.by/pub/news/2014/05/1400680474431818.jpg)
Свастыку замалявалі ўжо ў першай палове дня, а ў бліжэйшай будучыні супрацоўнікі кансулята плануюць прыдбаць відэарэгістратар.
На гэтым жа будынку, толькі з іншага боку знаходзіцца памятная шыльда па загінуўшых цягам вайны гродзенскіх яўрэях, якую некалькі год таму неафашысты аблілі карычневай фарбай. Наогул у Гродне ўвесну гэтага года пачалі з'яўляцца не бачаныя раней графіці з абразамі ў бок ЗША і NATO.