Ёсць кантакт

Источник материала:  

Разлічвацца за паездкі на цягніках гарадскіх ліній цяпер можна з дапамогай БСК.

Бескантактныя смарт-карты прадаюцца на тры, пяць, дзесяць, дваццаць і трыццаць дзён.

— На 30 сутак, напрыклад, яна каштуе 319 800 рублёў, — расказвае Дзяніс Танканог, начальнік аддзела пасажырскай службы БЧ. — Прычым час карыстання картай не супадае з каляндарнымі суткамі, а пачынаецца з моманту, калі яе першы раз прыклалі да валідатара.

Дарэчы, зараз валідатары — па два ля кожных дзвярэй — размешчаны ва ўсіх шасці цягніках гарадскіх ліній. 

Набыць смарт-карты можна ў касах з квіткамі рэгіянальных ліній, або пры пакупцы БСК на метро, або, напрыклад, на аўтобус.

— Прадаваць смарт-карты мы пачалі не з пачатку месяца, таму пакуль ажыятажу на іх няма, — працягвае спецыяліст. — Але ў чэрвені, думаю, жадаючых будзе шмат.

Дарэчы, на 3 дні дадзеная БСК каштуе 54,6 тысячы рублёў, на пяць — 70,2 тысячы, на дзесяць — 117 тысяч, на дваццаць — 218,4 тысячы. 

←Объявлен конкурс на лучшее освещение в СМИ темы "Беженцы в Беларуси: новая Родина"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика