У Вілейцы 17 мая не будзе вады
15.05.2014
—
Новости Общества

Фота з сайта crazy-planet.ru
У суботу, 17 мая, з 6 да 21 гадзіны ў горадзе спыняць падачу вады.Адбудзецца гэта ў сувязі з планавым рамонтам гарадскіх водаправодных сетак і абсталявання водазабору.
Будзе арганізавана забеспячэнне вадой. Набраць яе можна будзе па вуліцы Незалежнасці (раён крамы “Чыркава”), вуліцы Гагарына (крама №26) і вуліцы Кастрычніцкай (крама №25).