Сашка чацвёрты год змагаецца з хваробай

Источник материала:  

Чатырохгадовая Сашка з усяе моцы імкнецца пераадолець хваробу.Фота забяспечана Наталляй Мацкевіч

Аляксандры Якушэнка з курортнага пасёлка Нарач (Купа) зусім хутка споўніцца чатыры гады. Амаль усё свае жыццё яна змагацца з хваробай...

У тры месяцы адбылося незразумелае

Мая Сашачка нарадзілася здаровай дзяўчынкай. Але ў тры месяцы адбылося нешта незразумелае. Саша перастала есці, ўся абмякла, перастала трымаць галаву. А калі я брала дачушку на ручкі, то яна глядзела невідушчым позіркам. Павезлі яе ў Дзіцячую клінічную бальніцу ў Бараўлянах, і там паставілі дыягназ гідрацэфалітны сіндром.

Пасля лячэння вадкасць з галаўнога мозгу сышла, але на фоне гідрацэфаліі застаўся ДЦП. Спачатку для мяне гэта было вельмі страшна: не ведала, што рабіць, куды звяртацца, давяла сябе да нервовага знясілення.

Але потым вырашыла, што мы будзем змагацца з гэтай хваробай і абавязкова яе пераможам. Спачатку зрухі ў лячэнні былі невялікія, але калі мы пачалі лячыцца ў Мінскім гарадскім рэабілітацыйным цэнтры, Сашка адразу "пайшла наперад" хуткімі тэмпамі. Займалася з задавальненнем з лагапедамі, псіхолагамі, музычнай тэрапіяй, вельмі старалася на лячэбнай фізкультуры.

Зрухі да лепшага ёсць!

За два гады Сашачка шмат чаго дабілася: сядзіць сама, стаіць каля апоры самастойна, ходзіць з падтрымкай. Яна ў нас як праменьчык сонца залаты! Устане з раніцы заўсёды з усмешкай і адразу ж злазіць з рук, каб хадзіць.

У яе вочках столькі надзеі, столькі жыцця, ёй хочацца ўсё рабіць. Яна і падлогу мне падмятае, і пыл выцірае, і заўсёды абдыме і пашкадуе мяне. Яна мая душа, маё сэрца, у яе пачуццяў і паняццяў больш, чым у дарослага чалавека.

Сашцы вельмі падабаецца займацца з дэфектолагам: маляваць, ляпіць, разглядаць малюнкі і фатаграфіі. Яна з лёгкасцю паказвае ўсё на малюначках, і вельмі радуецца, што ў яе атрымліваецца. Сашка вельмі любіць музыку. Музычныя праграмы гатовая глядзець гадзінамі, асабліва тыя, дзе выступаюць дзеткі, махае ім ручкамі, падтанцоўвае. Дома грае на дзіцячым піяніна, ксілафоне, барабане і вочкі яе свецяцца ад шчасця.

Яшчэ Сашачка любіць дзяцей. Гатовая з імі гуляць суткамі, хоча паспець за імі ў садзе, але на жаль, ножкі не слухаюцца. Але яна стараецца. Хоць бачу, што стамілася ўжо, усё адно з маёй дапамогай не ідзе, а проста бяжыць. Па прыступках без стомы гатовая падымацца.

Я часам дзіўлюся і цешуся адначасова: столькі сілы, цярплівасці, жыцця, старання, сілы волі ў такой маленькай дзяўчынкі.

Шукаюць дапамогу для прадаўжэння рэабілітацыі

Адзін курс рэабілітацыі мы прайшлі ў Трускаўцы (Украіна) па метадзе Уладзіміра Казяўкінаад 24 снежня мінулага да 5 студзеня гэтага года. Пасля лячэння Сашка стала нашмат больш рухомая, уважлівая, пачала садзіцца на кукішкі, у ножках з'явілася больш сілы і упэўненасці.

Наступны курс нам прызначылі на 16 чэрвеня. Рахунак на лячэнне складае 3712 еўра. Самастойна мы такую суму сабраць не можам, бо я не працую, увесь час знаходжуся і займаюся з Сашачкай. Робім усё магчымае і немагчымае, наколькі хапае сіл, каб Сашка паправілася.

Яна вельмі стараецца, ёй хочацца бегаць і размаўляць, але на жаль, яна гэтага пакуль не можа. Але мы не губляем надзею і рухаемся наперад, хоць дробнымі крокамі, але рухаемся! І на гэтым шляху будзем удзячныя за вашу дапамогу.

Даведка "РГ".

Гідрацэфальны сіндром - інакш называюць вадзянкай галаўнога мозгу. Цэрэбраспінальная вадкасць празмерна скапліваецца ў мозгу.

 

Як можна дапамагчы

Рэквізіты дабрачыннага рахунку ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 619 ААТ “ААБ “Беларусбанк”  г. Мядзел, вул. Набярэжная, д. 4, УНП 600198997, МФО 153001769

беларускія рублі – транзітны рахунак №3819382190343 на дабрачынны рахунак №000009 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 619, бестэрміновы;

расійскія рублі – транзітны рахунак №3819382108410 на дабрачынны рахунак № 000005 у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы;

 – долары ЗША  – транзітны рахунак №3819382108410 на дабрачынны рахунак № 000025 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 619, бестэрміновы;

еўра – транзітны рахунак №3819382108410 на дабрачынны рахунак №000002 у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы.

Назначэнне плацяжу: Мацкевіч Наталля Рыгораўна, на лячэнне і рэабілітацыю дачкі Якушэнка Аляксандры Паўлаўны.

Адрас для паштовага перавода: 222395, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мядзельскі раён, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая, д. 13, кв. 28, Мацкевіч Наталлі Рыгораўне. Назначэнне плацяжу: на лячэнне і рэабілітацыю дзіцяці Якушэнка Аляксандры Паўлаўны згодна з выпісаным эпікрызам №21777/573 і пасведчаннем серыі 09 №0431282.

Картка Беларусбанка 4255200037125143 да 11.17; карт-рахунак 637000489.

Кантакты: 8 (017 97) 47-0-84 – хатні тэлефон, +37529 256-75-32 –Наталля, мама Сашы.

 

←В Гомельской женской колонии поставили уже седьмой спектакль

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика