Так трымаць!
Рэдактар аддзела эканомікі «Рэспублікі» Аляксандр Бянько (на здымку) атрымаў «Залатую Літару» Х Нацыянальнага конкурса друкаваных сродкаў масавай інфармацыі за лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі.
Яго калега, аглядальнік Дзмітрый Патыка адзначаны дыпломам ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навукова-публіцыстычнай тэматыкі».
Конкурс праходзіў у час выставы «СМІ ў Беларусі».
Гран-пры юбілейнага конкурсу атрымаў творчы праект газеты «Звязда» — «Плацдарм». Лепшым жа творчым праектам года раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ стаў «Мядзельшчына — сталіца турызма i аздараўлення», падрыхтаваны газетай «Нарачанская зара».
Сярод навінак цырымоніі — спецыяльная прэмія «За лепшы сумесны праект друкаваных і электронных СМІ». Яе першымі абладальнікамі сталі газета «СБ. Беларусь сегодня» і тэлерадыёкампанія «Мір», якія разам выпускаюць штотыднёвую праграму «Беларусь сёння».
Адзначым, што за дзесяць гадоў ганаровыя статуэткі «Залатой Літары» атрымала больш за 200 журналістаў з усёй краіны.
Мы шчыра віншуем калег! Жадаем ім творчых поспехаў, невычэрпнага натхнення, болей эксклюзіўных тэм, і цікавых і карысных для чытачоў матэрыялаў.