Новы начальнік гродзенскай абласной міліцыі служыў у Мядзеле і кіраваў райаддзелам у Валожыне
24.04.2014
—
Новости Общества

Вадзім Сіняўскі. фота з сайта tomin.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка прызначыў новага начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.Ім стаў палкоўнік міліцыі Вадзім Сіняўскі (дагэтуль ён быўначальнікам Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі).
У свой час Вадзім Сіняўскі служыў у Мядзельскім райаддзеле ўнутраных спраў, а потым, у 2003-2005 гадах, кіраваў Валожынскім РАУС.