Вілейка. Шмат парушэнняў знайшлі на фабрыцы дзвярэй

Фота dverimekon.ru.
Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю праверыў вілейскую фабрыку дзвярэй “Лаза”.І знайшоў шмат парушэнняў.
Знешні гандаль
Супрацоўнікі давалі няправільныя звесткі ў мытныя органы пра характар заключаных фабрыкай дамоў, а таксама відаў разліку.
Будаўніцтва
Фабрыка выкарыстоўвала цэх для даробкі сталярных вырабаў, адміністрацыйна-бытавое памяшканне, кацельню з пяццю катламі.
Але па дадзеных бухгалтарскага ўліку яны лічыліся ў незавершаным будаўніцтве.
Бухгалтарскі ўлік і статыстыка
Арэндаваныя 23 адзінкі абсталявання агульным коштам больш за 21 мільён рублёў былі не ўлічаныя.
Гэтаксама, як і будынак мехмайстэрні, камплектная трансфарматарная падстанцыя і агароджа на агульную суму 39 мільёнаў рублёў.
Недакладнасці былі таксама ў запаўненні формаў статыстычнай справаздачнасці аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці фабрыкі.
Указаная няправільная колькасць работнікаў, стан разлікаў арганізацый, колькасць запасаў прадукцыі. Дзесьці яны былі завышаныя, дзесьці заніжаныя.
Парушэнні знайшлі і ў парадку абыходжання з адходамі на вытворчасці.
Штраф
За парушэнні “Лазу” прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці далі штраф у памеры 26 мільёнаў рублёў.
Трох працаўнікоў таксама прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму 2 мільёны 80 тысяч рублёў.
Яшчэ дзевяць работнікаў прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.
Матэрыялы праверкі накіравалі ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі.
Па інфармацыі Маладзечанскага міжраённага камітэту дзяржкантролю.