У Мядзеле спаборнічалі ў інтэлектуальных гульнях
17.04.2014
—
Новости Общества
Калаж "РГ"
У райцэнтры 12 красавіка прайшлі вясновыя гульні першага рэгулярнага чэмпіянату раёна па інтэлектуальных гульнях “Нарачанская хваля”.У іх прынялі ўдзел 13 каманд. Гэта прадстаўнікі сельскіх саветаў, аддзелаў райвыканкама, арганізацый. Яны высвятлялі лепшых у гульнях “Медыя-азбука”, “Свая гульня” , “Што? Дзе ? Калі?”.
Сюрпрызаў не адбылося. Першае месца заняла вопытная каманда “Матрыкс-V” аддзела адукацыі, спорту і турызму.
На другім месцы “Эрудыт” з Будслаўскага сельсавета, на трэцім – каманда “Прыма” (Слабадскі сельсавет).
Працягнецца чэмпіянат у чэрвені.