"У цырку няма толькі дрэсіроўшчыкаў". Як у Маладзечне запальваюць новыя імёны на цыркавым небасхіле
16.04.2014 13:01
—
Новости Общества
− З якога ўзросту бяруць у артысты цырка?
− У нашай студыі займаюцца дзеці ад 8 гадоў, бо калі яны меншыя, вельмі цяжка скаардынаваць іх рухі.
Цыркавое майстэрства патрабуе поўнага засяроджання, тут расхлябанасць не пройдзе. Увогуле, цыркавое майстэрства вельмі траўманебяспечнае, працуем мы і пад купалам.
Але ўсе мае дзеці ў бяспецы. Калі працуюць на трапецыі ці ў коле, артыстаў страхуе лонжа. Выключэнне, нумары на палотнах, там страхоўкі няма, але Ліза Ліхтаровіч, наша артыстка, выдатна спраўляецца з паўметровай тканінай.
− У вашых артыстаў вельмі прыгожыя касцюмы, вы дзе іх набываеце?
− Усё тое, што ёсць у цырку, справа маіх рук і рук майго мужа. Усё абсталяванне, на якім працуюць артысты, тыя ж трапецыі і кольцы, зрабіў мой муж. А касцюмы шыю сама. Вось чаму вы думаеце, я не на рабоце сёння? Таму што ўзяла дадому тканіну, каб нашым самым маленькім артыстам да прэм"еры паспець сшыць новыя касцюмы.
Даведка "РГ"
Лонжа - прыстасаванне, якое страхуе артыстаў цырка падчас выканання небяспечных трукаў.Эквілібрыстыка - жанр цыркавога мастацтва. Здольнасць артыста ўтрымліваць раўнавагу пры няўстойлівым становішчы цела (на дроце, на канаце, на руках, на галаве, на шпульках, на бутэльках, на крэсле, на шары і інш.)
Вальтыжор - паветраны гімнаст, які робіць трукавыя пералёты з трапецыі на трапецыю, у рукі або на плечы партнёра і гэтак далей.