Берасцейцаў запрашаюць вывучаць мову нанова

Источник материала:  
16.04.2014 12:38 — Новости Общества
Вольныя курсы "Мова нанова" распачынаюцца ў Брэсце 27 красавiка. Арганiзатары абяцаюць адукацыйнае шоў, зусiм не падобнае на нудныя школьныя заняткi ці унiверсiтэцкiя лекцыі.

Прадстаўнікі і ініцыятары курсаў "Мова нанова" - Раман Кушнярук, Яўген Скрабец, Інга Воран - запрашаюць усiх жадаючых у яднаючае асяроддзе, дзе размаўляюць на цікавыя тэмы, але ніколі не забруджваюць галаву палітыкай ("Мова і культура па-за палітыкай", - асабiста падкрэслiваюць арганiзатары).Канцэпцыя курсаў - неакадэмічнае вывучэнне мовы. Уся інфармацыя - лексіка і граматыка - падаецца праверанай і пісьменнай, але ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.

Першыя заняткi пройдуць 27 красавіка а 18:30 па адрасе: вул. Дворнікава, 63. Уваход вольны.

Запрашаюцца ўсе неабыякавыя ды жадаючыя дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні сустрэч. Тэлефануйце +375292792972 (Яўген), +375298072030 (Раман), +375292283318 (Інга) i атрымоўвайце адказы на ўсе Вашыя пытанні адносна курсаў. Абвесткі ды анонсы берасцейскіх курсаў "Мова нанова" будуць публікавацца на афiцыйнай старонцы "ВКонтакте" i Facebook.
←В Минске откроется первая реанимация для алкоголиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика