Як спыніць аварыі каля “Бярозкі”: РАУС адказаў на зварот чытача

Источник материала:  

Перакрыжаванні Вялікага Гасцінца з вуліцамі Касманаўтаў і Гарадоцкай, перакрыжаванне Віленскай і Валынца побач з “Бярозкай”. Як спыніць заканамерныя аварыі?

Чытач “Рэгіянальнай газеты” Аляксандр Якубоўскідаслаў у рэдакцыю ліст, дзе звяртаўся да мясцовых уладаў, каб тыя перасталі ігнараваць аварыі, якія штораз здараюцца побач з “Бярозкай”.

Ён прапаноўваў паставіць знак, які абмяжоўваў бы хуткасць пры пад’ездзе да скрыжавання Віленскай і Валынца да 30 км/г і дапоўніць святлафоры стрэлкамі.

РАУС адгукнуўся

Як патлумачыў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Васількоў,

ДТЗ каля “Бярозкі” адбываюцца пераважна з-за няўважлівасці кіроўцаў пры павароце налева.

Альбо чалавек едзе з пуцеправода і паварочвае налева да “Крывога”, альбо едзе з боку райвыканкама і паварочвае налева на Валынца да “Беларусбанка”. Калі кіроўца недастаткова ўважлівы і не прапускае кагосьці, адбываецца ДТЗ.

Стрэлка на святлафоры можа стаць выйсцем

Цяпер перад перакрыжаваннем стаіць знак 40 кіламетраў у гадзіну.

– ДАІ кантралюе хуткасны рэжым, – адзначае Уладзімір Васількоў. – Але ж як могуць супрацоўнікі пракантраляваць? Пакараць парушальнікаў. І іх караюць.

Вось дадатковая секцыя, гэта значыць, дадатковая стрэлка налева на святлафоры, магчыма, і зможа паўплываць на сітуацыю.

Таму супрацоўнікі ДАІ ўнясуць хадайніцтва кіраўнікам адпаведных арганізацый, якія адказваюць за ўсталяванне святлафораў. Загадаць яны не могуць, а падаць хадайніцтва – так.

←Онлайн-конференция "Бизнес-образование по британским стандартам" пройдет на сайте БЕЛТА 8 апреля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика