Без нерваў і чэргаў
«Мінсктранс» павялічыць колькасць пунктаў продажу білетаў.
У тэставым рэжыме пачала працаваць аўтаматызаваная сістэма аплаты праезду. У сувязі з гэтым «Мінсктранс» просіць з разуменнем ставіцца да новай сістэмы і магчымых асобных збояў у яе працы, а таксама загадзя набываць праязныя.
Нагадаем, што набыць праязныя на наступны месяц можна з 15-га чысла папярэдняга месяца па 10-е наступнага. На першую дэкаду — з 23-га па 4-е чысло, на другую дэкаду — з 2-га па 14-е, на трэцюю дэкаду — з 12-га па 24-е, на 1/2 месяца (1—15-га) — з 20-га па 6-е чысло, на другую палову месяца (16—30/31-га) — з 8-га па 19-е чысло.
Дарэчы, па даных «Мінсктранса», за 31 сакавіка было рэалізавана праязных білетаў у 3 разы больш, чым за папярэдні дзень, і ў 8 разоў больш за сярэднядзённы продаж з 15-га па 30-е.