Віляйчане паедуць у Сербію знаёміцца з экалагічнымі праектамі
01.04.2014
—
Новости Общества

фота з сайта dzedzich.org
Прадстаўнікі Вілейскага раёна, якія займаюцца распрацоўкай мясцовага экалагічнага плана дзеянняў, паедуць з азнаямляльным візітам у Сербію.Адправяцца яны па запрашэнні Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Нагадаем, гэты цэнтр выдзеліў Вілейшчыне грант у памеры 50 тысяч еўра для рэалізацыі экалагічнага комплексу мерапрыемстваў кампанента праграмы STREAM.
Візіт пройдзе з 2 па 7 красавіка, паведаміў каардынатар па стварэнні мясцовага экалагічнага плана дзеянняў па Вілейскім раёне Сяргей Ганчар. Прадстаўнікі Вілейшчыны будуць у складзе дэлегацыі з дзесяці раёнаў Беларусі. У Сербіі яны пазнаёмяцца з тым, як там рэалізуюцца экалагічныя праекты: па перапрацоўцы бытавых адходаў, павышэнню якасці пітной вады, экалагічным выхаванні і іншымі.
Чытайце на гэту тэму таксама:
12.03.2014.Вызначылі галоўныя экалагічныя праблемы Вілейшчыны
16.12.2013.Пяцьдзесят тысяч еўра выдзялілі для вырашэння экалогічных праблем Вілейшчыны