З'явіўся новы рэйс па маршруце Гродна-Беласток-Варшава
24.03.2014 17:50
—
Новости Общества
Рэгулярны рэйс пачне дзейнічаць з 11 красавіка і будзе адпраўляцца па пятніцах, суботах і нядзелях, за выключэннем Вялікадня. Аўтобус будзе даязджаць да варшаўскага аэрапорта.
Перавозчык абяцае, што павялічыць колькасць рэйсаў у летнім сезоне.
Аўтобус будзе адпраўляцца з гарадзенскага аўтавакзала ў 5.45, прыбываць у Беласток у 8.00, у Варшаву (вакзал Заходні) ў 11.20, а ў аэрапорт імя Шапэна ў 11.40 па польскім часе.
У адваротны бок аўтобус адправіцца з аэрапорту ў 18.00, у 18.15 заедзе на вакзал Заходні, у 21.10 будзе ў Беластоку. Кошт білета да Беластока - 100 000 рублёў, да Варшавы - 230 000 рублёў.