Канстанцін Сумар: Пінск будзе добраўпарадкаваны

Источник материала:  
24.03.2014 13:02 — Новости Общества

Такую інфармацыю агучыў кіраўнік Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар пад час тэлеперадачы "40 хвілін з губернатарам".

Спадар Сумар запэўніў, што ўсё запланаванае дабраўпарадкаванне ў сталіцы Палесся будзе праведзена: як мінімум будуць адрамантаваны асноўныя вуліцы горада, фасады дамоў на галоўнай плошчы і гарадскога Дома культуры. Будзе праведзена рэканструкцыя часткі гістарычнага цэнтру Пінска. Ёсць у планах і рэканструкцыя Дзіцячага парку, што каля кінатэатру "Перамога", мяркуецца, што да яго далучаць стадыён "Прыпяць" і атрымаецца спартова-забаўляльны комплекс.

Праўда, вырашыць вялікую транспартную праблему райцэнтра пакуль не атрымаецца. На пуцеправод праз чыгунку няма грошай. Аднак, губернатар сказаў, што дамовіўся з кіраўніцтвам Беларускай чыгункі аб адкрыцці яшчэ аднаго чыгуначнага пераезду на ўскрайку Пінска.

←К концу недели в Беларуси похолодает

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика