Віцебская бройлерная пабудавала дом у вёсцы для сваих працаўнікоў

Источник материала:  
21.03.2014 17:34 — Новости Общества

Жыццё ў Віцебскім раёне становіцца ўсё больш прэстыжным для аграрыяў.

Атрымаць на вёсцы добраўпарадкаваную кватэру з усімі гарадскімі выгодамі сёння зусім не проста. Акцэнт традыцыйна робіцца на будаўніцтве індывідуальных сядзіб. Але сучасная моладзь не жадае, скажам, трымаць жывёлу і разбіваць пад вокнамі градкі, а вось жыць на прыродзе і любавацца вясковымі пейзажамі з вышыні другога-трэцяга паверха - калі ласка.

"Калі ласка!" - сказалі сваім працаўнікам нядаўна і ў сельгасаддзяленні Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі. Для патрэб маладых працаўнікоў, якіх чакаюць на мясцовых палетках, жывёлагадоўчых фермах і ў мехмайстэрнях, у вёсцы Курына пабудавалі 12-кватэрны дом.

Камфортнае службовае жыллё (а гэта чатыры трохпакаёвыя і восем двухпакаёвых кватэр) цалкам гатова для засялення і не патрабуе ад навасёлаў ніякіх рамонтных работ.

←Николай Автухович обжаловал в суде взыскания, наложенные на него тюремщиками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика