У Паставах пабудуюць яшчэ адзін касцёл

Источник материала:  
18.03.2014 16:14 — Новости Общества


Новая святыня, як паведамляе catholicnews.by, будзе мець тытул Езуса Міласэрнага - як і кафедральны касцёл у Віцебску.

Гісторыя цяперашняга касцёла ў Паставах

У 1640 годзе у Паставах, на выспе паміж ракой Мядзелкай і каналам, каралеўскі сакратар Станіслаў Бяганскі і яго жонка Ганна пабудавалі кляштар францішканцаў і касцёл. Пасля лістападаўскага паўстання 1832 года кляштар быў ліквідаваны. Рэшткі старога касцёла разабралі, на яго месцы ў 1880-1887 гадах (па іншых звестках, у 1898-1904 гадах) пачалося будаўніцтва цяперашняга касцёла.

Касцёл мае ў плане лацінскі крыж. Апекуном святыні стаў святы Антоній Падуанскі. Пазней тут пабудавалі плябанію. Падчас І Сусветнай вайны касцёл быў моцна пашкоджаны: снарады часткова пашкодзілі муры, знішчыліся арганы, галоўны алтар. У 1920 годзе святыню адбудавалі, яна дзейнічала да 1939 года. Пасля ІІ Сусветнай вайны ў касцёле зрабілі склад, потым - прадпрыемства. У маі 1988 года святыню аддалі вернікам, якія яе супольна аднавілі.

←Осиповичские рабочие скинулись на чемпионат мира?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика