Намаляваць партрэт наркамана без твару – у Астраўцы
Знясіленая, са сколатымі венамі рука. Адхілены погляд вачэй без усялякіх эмоцый. Бязладная гаворка, недарэчныя адказы на, здавалася б, самыя звычайныя пытанні.
А галоўнае, поўная абыякавасць да таго, што адбываецца навокал і адсутнасць цікавасці да жыцця.
І ўсё гэта не ў глыбокай старасці, а ў 14-16 гадоў. Гэта страшная хвароба слабых, бязвольных і недальнабачных людзей. Гэта – наркаманія.
Школы не паведамляюць міліцыі пра наркаманаў
За “круглым сталом”, які зладзіў Астравецкі цэнтр дзяцей і моладзі, для тых, хто стаіць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, сабраліся 16 дзяцей. Сядзець ім не давялося.
Як правільна і своечасова адмовіцца ад наркотыкаў? Рашэнне дзеці шукалі самі. Яны разбіліся па двое, разыгралі сцэну з жыцця, калі адзін прапануе наркотыкі, а другі – адмаўляецца ад іх.
Сацыяльныя педагогі прапанавалі навучэнцам згуляць у “Партрэт наркамана”. Яго трэба было намаляваць. Прытым гэта не абавязкова павінен быў быць чалавек. Дзеці мусілі паказаць праз малюнак тыя эмоцыі, якія ў іх абуджаюцца, калі яны бачаць наркамана.
Сацыяльны педагог Астравецкага цэнтра творчасці Святлана Каспяровіч патлумачыла, наколькі праблема наркаманіі вострая ў нашай краіне.
А што такое наркотыкі, на што сябе выракае наркаман, да якіх хвароб прыводзіць ужыванне наркотыкаў тлумачылі оперупаўнаважаны групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Уладзімір Мацкевіч з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Астравецкага РАУС Русланам Гайдулем.
Зарэгістравалі чатыры выпадкі ВІЧ-інфекцыі за дзесяць месяцаў у Маладзечне