У Вілейцы змяніўся старшыня райвыканкама. Кіраваць раёнам будзе Віктар Кот
18.03.2014
—
Новости Общества
Віктар Кот (злева)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе president.gov.by. У тым ліку Прэзідэнт даў згоду на назначэнне Віктара Кота старшынёй Вілейскага райвыканкама.На гэтай пасадзе ён замяніў Яўгена Сінілу.
Новаму старшыні райвыканкама – 41 год. Папярэдняе месца працы – першы намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. На гэтай пасадзе Віктар Кот працаваў менш за год, а дагэтуль быў дырэктарам сельскагаспадарчага прадпрыемства “Зара і К” у Ваўкавыскім раёне.
Аддзел інфармацыі
Фота з сайта slonves.by